• Авторизация


Моладзь пікетуе МУС і КДБ 26-12-2007 19:12 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[показать] Актывісты грамадзянскай кампаніі «Джынс за свабоду» сёньня пікетавалі Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС. Маладыя людзі стаялі з партрэтамі палітвязьня Артура Фінькевіча. Удзельнікі пікету скандавалі: “Свабоду Артуру Фінькевічу!”. Празь некалькі хвілінаў да іх падбеглі міліцыянты. Яны парвалі партрэты і схапілі пяцёх хлопцаў. Пікетоўцы чулі, як міліцыянты выклікалі аўтазак і патрульную машыну.

Затрыманыя Мікіта Шуцянкоў, Наста Ліпніцкая, Паліна Дзякава, Філіп Біканаў і Паліна Кур'яновіч. Яны зараз знаходзяцца ў РУУС Ленінскага раёну.

Актывісты арганізацыі "Малады фронт" таксама правялі акцыю салідарнасьці. Удзельнікі акцыі разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг і расьцяжку “Свабоду Фінькевічу!” насупраць будынку КДБ ў Менску.

Яны скандавалі “Жыве Беларусь” і “Свабоду палітвязьням”. АМАП не пасьпеў затрымаць удзельнікаў акцыі салідарнасьці.

Такія акцыі будуць адбывацца штодня ў розных рэгіёнах Беларусі. Яны будуць насіць крэатыўны характар. Міліцыянты ня будуць пасьпяваць затрымліваць удзельнікаў”, - патлумачыў “Свабодзе” адзін з актывістаў “Маладога фронту”. Ён дадаў: “Акцыі салідарнасьці будуць доўжыцца, пакуль Артур Фінькевіч ня выёдзе на волю”.

Артура Фінькевіча асудзілі на паўтара года зьняволеньня нібыта за дробныя парушэньні правілаў унутранага распарадку ў інтэрнаце спэцкамэндатуры, дзе моладзевы актывіст адбываў два гады “хіміі” за палітычныя графіці “Мы хочам новага!” і “Дастал!”.

Паводле Хартыя 97



вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Моладзь пікетуе МУС і КДБ | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»