• Авторизация


Лідэры прадпрымальнікаў сустрэнуцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў 26-12-2007 15:18 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Сустрэча лідэраў прадпрымальніцкага руху з групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў мусіць адбыцца сёння ў Мінску. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў Віктар Гарбачоў, кіраўнік аргкамітэта ў стварэнні грамадскага аб’яднання “За свабоднае развіццё падпрымальніцтва”.

Яна была запланаваная на 19 снежня, але не адбылася з-за затрымання лідэраў прадпрымальнікаў пасля акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Той жа Гарбачоў адсядзеў 15 сутак і толькі ўчора выйшаў на волю.

Віктар Гарбачоў кажа, што перамовы будуць жорсткімі. Мяркуецца, што ў іх возьмуць удзел і прадстаўнікі выканаўчай улады. “Калі адказ уладаў на нашыя патрабаванні будзе адмоўны, дык мы аб’явім 2008 год годам барацьбы прадпрымальнікаў за выжыванне”, кажа Гарбачоў.

Узята з [показать]



вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Лідэры прадпрымальнікаў сустрэнуцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»