• Авторизация


Адмяняць указ не зьбіраюцца 25-12-2007 03:23 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Ад 1 студзеня 2008 года індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць альбо індывідуальна, альбо наймаць блізкіх родных. Паводле міністэрства эканомікі Беларусі, адмены гэтай нормы не плянуецца.


Паводле БЕЛТА, у міністэрстве заявілі, што “распаўсюд інфармацыі пра магчымую адмену гэтай нормы беспадстаўны і нараджае дадатковую напружанасьць ў асяродзьдзі прадпрымальнікаў”.

Паводле мінэканомікі, “увядзеньне забароны на выкарыстаньне індывідуальнымі прадпрымальнікамі працы найманых работнікаў – гэта адна зь мераў па пераводу індывідуальных прадпрымальнікаў з неарганізаванага рынку ў арганізаваны сэктар эканомікі з больш цывілізаваным узроўнем эканамічных адносінаў”.


вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Адмяняць указ не зьбіраюцца | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»