• Авторизация


Тадэвуш Кандрусевіч наведаў вязьняў 25-12-2007 03:21 к комментариям - к полной версии - понравилось!


[показать]

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў вязьняў турмы на вуліцы Валадарскага ў Менску.


Перад пачаткам імшы многія зьняволеныя спавядаліся ў арцыбіскупа, а таксама турэмнага сьвятара Сяргея Пекачова. У прамове падчас літургіі Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што касьцёл ідзе да ўсіх людзей, у тым ліку і зьняволеных, гэтак, як да зьняволеных і грэшных ішоў сам Хрыстос.

Мітрапаліт павіншаваў вязьняў са сьвятам Нараджэньня Хрыстова, склаў пажаданьні, а таксама з кожным падзяліўся аплаткай.

Сустрэча з вязьнямі менскай турмы – адно са шматлікіх спатканьняў, якія мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч праводзіць з рознымі асяродкамі грамадзкасьці Менску. Раней адбыліся сустрэчы з журналістамі, мэдыкамі і настаўнікамі. Плянуюцца таксама сустрэчы зь літаратарамі, выдаўцамі і іншымі творцамі. Урачыстыя імпрэзы будуць доўжыцца да сьвята Трох каралёў, якое каталіцкі касьцёл адзначае 6 студзеня.


вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Тадэвуш Кандрусевіч наведаў вязьняў | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»