• Авторизация


Не ведаю як вы. а я скажу УРА!!! 17-07-2007 19:32 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Сухарэнку знялі за збіццё чэкістамі кіраўніка Камітэту дзяржкантроля


Сталі вядомыя сенсацыйныя падрабязнасці адстаўкі з пасады старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі Сцяпана Сухарэнкі. На мінулым тыдні невядомымі ў Магілёве быў збіты старшыня Камітэту дзяржаўнага кантроля Зянон Ломаць. Хуліганамі аказаліся супрацоўнікі КДБ і Рады бяспекі.


Гэтую версію апублікавала беларускае інтэрнэт-выданне “Завтра твоей страны”. Нібыта, у мінулы чацвер у Магілёве 8 чалавек збілі галоўнага кантралёра краіны і ўцяклі.

Аднак да канца дня хуліганаў затрымалі аператыўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Імі аказаліся 7 супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і адзін працаўнік апарата Рады бяспекі.

Паводле некаторых звестак, напад на Ломаця адбыўся невыпадкова. Гэта была спланаваная правакацыя з мэтай кампраметацыі міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава. Справа ў тым, што на 19 ліпеня была прызначаная нарада ў Аляксандра Лукашэнкі з “сілавікамі”.

Хуліганы-спецслужбісты зараз знаходзяцца ў следчым ізалятары і даюць паказанні. Расследаваннем скандальнай справы займаецца Генпракуратура.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
rossonera 18-07-2007-11:48 удалить
няўжо і на гэтых вылюдкаў некалі распачнуць паляванне!!
А я скажу: цікава-цікава, што бузде далеЙ?


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Не ведаю як вы. а я скажу УРА!!! | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»