Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі!
04-06-2007 16:22
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Макар Краўцоў
Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з накмі,
А гвалту мы дамо адпор!
Няхай жыве магутны, смелы
Наш Беларускі вольны дух;
Штандарт наш бел-чырвона-белы
Пакрыў сабой народны рух.
На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі...
На бой! - усе да аднаго!
Імя і сілу Беларуса
Няхай пачуе й бачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.
Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьце Рэспублікі сваей!
1919
Слава Беларусі!
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote