• Авторизация


Эдуард Акулін 21-04-2007 22:37 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Мы, Беларусы, заўжды гатовы
снапамі класьці свае галовы.
Было спакон так, і гэтак будзе –
такі народ мы, такія людзі. –

Наш час спыніўся між дзьвюх Нямігаў,
дзе кроў і сёньня стаіць па грудзі...
Мы, Беларусы, народ ад ліха,
ад Бога – толькі сьвятыя людзі.

Яны былі ў нас, былі і будуць –
Рагнеда, Янка, Максім, Ларыса...
Мы, беларусы, народ аблудны –
сваёй Радзінай не ганарымся.

У нашых душах гуляе вецер...
Каму мы служым? Чые мы дзеці?
На храмах нашых маўчаць званіцы.
Нямая вера – як нам маліцца?

Як дараваньня прасіць у Бога,
каб Ён вярнуў мне сябе самога.
Хрыстос калісьці хадзіў між намі...
Мы, беларусы, Яго прагналі.

З нас, Беларусаў, яшчэ спытаюць –
за лёс Страціма, за сымбаль Краю.
Чаму у сэрцы з такім адчаем
нас б’е Пагоня, сячэ мячамі...

Мы – Беларусы, ці – янычары?

Чацьверты кожны з нас стаў зямлёю...
Чарнобыль чыніць над намі кару.
Мы, Беларусы, сваёй крывёю
сабе здабудзем Краіну-мару.

Краіну-мару, дзе мы ўваскрэсьнем,
як сонца з хмары, як мова зь песьні.
Краіну-мару сабе здабудзем
мы, Беларусы. Мы – ёсьць! Мы будзем!
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (1):
Быў, ёсьць, буду? Як у Караткевіча?


Комментарии (1): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Эдуард Акулін | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»