• Авторизация


верш, як і прасілі 21-03-2007 21:27 к комментариям - к полной версии - понравилось!


П. Панчанка
“Беларуская мова”

Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.

Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратаваді, здеквалі, мучылі...
Ты жыла і ў працы і ў баях.

Пра цябе, як сонечная дзіва,
І Купала, ды і ўсе мы снілі сны...
Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,
Адракаюцца цяпер твае сыны.

Пра народ мой, цярпялівы, прцавіты,
Помняць партызанскія лясы...
Хто за намі? Пакаленне прагавітых.
Халуеў я чую галасы.

Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,
Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,
А сягодння- вялікадзяржаўнікаў,
Што разбэсцілі вялікі мой народ.

Навучылі не рабіць-
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школу з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю... і не магу.
1986г.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (5):
Ultrabelarus 21-03-2007-22:53 удалить
Класна.... дзякуй вялікі!
В колонках играет: 3 Doors Down - The Real Life

LI 5.09.15
davyd 22-03-2007-21:04 удалить
самая славянская? вялики народ? ФАШЫЗМ! Мне прам на БТ трэба ісьці... Прашу прабачэньня.
Ultrabelarus 22-03-2007-22:44 удалить
Исходное сообщение davyd: самая славянская? вялики народ? ФАШЫЗМ! Мне прам на БТ трэба ісьці... Прашу прабачэньня.

Калі ты гэта сур'ёзна, дык табе трэ ў НБП
Калі жарт - правільна заўважыў

А наогул, насамрэч беларуская - самая славянская, бо яна найбольш блізкая, найменш трансфармаваная ў параўнанні з той жа рускай, якая вельмі шмат слоў запазычыла. Узяць хоць бы назвы месяцаў.
В колонках играет: 3 Doors Down - 07 - Better Life

LI 5.09.15
davyd 23-03-2007-00:24 удалить
гэт я жартую... эх...
Шыпшына 23-03-2007-21:44 удалить
м-ля-а-а... Як раз сёння на пары пра П.Панчанкі творчасць слухалі, у тым ліку і гэта верш...
Так, блін, правільна, так хораша!


Комментарии (5): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник верш, як і прасілі | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»