• Авторизация


рэзервацыі 25-01-2007 01:37 к комментариям - к полной версии - понравилось!


з кнігі эсэ С. Рублеўскага:

Немцы жывуць у рэзервацыі аблуднага ўяўлення аб мажлівасці раю на зямлі, ураўняўшы педантызм з таямніцай гармоніі, сентыменталізм з натхнёнасцю ўзвышаных пачуццяў.
Ангельцы – у рэзервацыі пагарды, каб прытаіць крыўду ад звужэння гістарычных абшараў.
Палякі – у рэзервацыі пыхі.
Французы – у рэзервацыі ложка, які ўзвысілі над іншымі праявамі жыцця, каб як мага даўжэй не думаць пра смерць.
Амерыканцы – у рэзервацыі фанабэрлівага глабалізму, бо хварэюць на комплекс стратаў еўрапейскай камернасці.
Рускія – у рэзервацыі духоўнага наканавання, абмежаваўшы спіс “трэцім Рымам”. Габрэі – у рэзервацыі зямных надзелаў, роўных святым запаветам.
Японцы – у рэзервацыі кітайскай спадчыны.
Кітайцы – у рэзервацыі ўяўлення аб вялікім, параўнальным з цывілізацыяй.
Ірландцы – у рэзервацыі ўяўлення аб зямной кулі, як аб маленькай выспе іх неўтаймоўных жарсцяў.
Індзійцы – у рэзервацыях каставых надзелаў.
Індзейцы – у рэзервацыях, якія з’яўляюцца яскравай праявай згоды з лёсам.
Беларусы...
Мы жывём у рэзервацыі паўзы, якую баімся парушыць, каб не ўсчалося горшае.
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (3):
Lieka 25-01-2007-01:41 удалить
Пауза...але есць у гэтых словах нейкая прауда, але гледячы на сенняшнi я так не скажу.

LI 5.09.15
ognevit 25-01-2007-15:35 удалить
Р0МАШКА,
шкада канешне, а ле тых хто з беларусаў не ў рэзэрвацыы можна пералічыць па пальцах. Астатнія мараць пра адраджэнне бальшавіцкай аккупацыі.
Шыпшына 03-02-2007-03:30 удалить
дарэчы, аўтар гэтых слоў сам, скажам так, асоба дваякая: па творчасці ды біяграфіі інтэлігент-беларус (ТБМ адчуваецца), але разам з тым займае пасаду галоўнага рэдактара абласной газеты - дзяржаўнай(!) - якая падтрымлівае, зразумела, палітыку ўлад.


Комментарии (3): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник рэзервацыі | Беларусы - Жыве Беларусь!!! | Лента друзей Беларусы / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»