[260x160]
У калёнках грае - Lacrimosa - "The Phantom Of The Opera"
Яшчэ адзін дыктатар адыйшоў у іншы свет. Саддама пакараны смерцю. Блізіцца час... Піначэт, Ніязаў, зараз Хусэйн - хто наступны... Дыктатары паміраюць адзін за адным. Хто сам, каму дапамагаюць.
Хаця, калі цвяроза паглядзець на склаўшуюся сітуацыю, дык дарма пакаралі Хусэна. У сэнсе навошта было смерцю караць? Зразумела, што па сёняшні дзень у Іраке значная частка насельніцтва падтрымаўвае яго. Але амерыканцам гэтага не зразумець. Глядзелі яны на тое, што можа адбыцца дале - як вынік (па дадзеным EuroNews) літаралшьна праз паўгадзіны, як абвясцілі аб яго пакаранні адбыўся выбух - апошні??? Фіг! будуць выбухі - і не адзін, а разоў у 20-ць болей. Факт - у тым, што дакладна зманіцца і эканамічнае становішчы. Палепшыцца ці пагоршыцца - пытанне.. Але нафтаздабываючыя/пераапрацоўваючыя кампаніі адрэагуююць на гэта дакладна. Адрэагуююць і баевікі. І не толькі ў Іраке. Змены адбудуцца, прычым значныя змены... Пачатак які ўжо пакладзены, і яго нельга спыніць.
зноў, канешне не буду казаць, што шарыят я асуджаю, але - самае бязглуздае іх рашэнне - пакаранне смерцю! Пажыццёвы тэрмін (па-амерыкнскім законе) - быў бы куды больш рацыянальны ў дадзеным выпадку. У большае меры памылка амерыканскага ўрада - перадачы С. Хусэйна ірацкім уладам. Бо (ці яны проста не зразумелі гэтага) у Іраке пачнуць гінуць людзі ў большай меры, чым нават месяц таму. І гэтага нельга будзе змяніць...
У большае меры памылка амерыканскага ўрада - перадачы С. Хусэйна ірацкім уладам.
PS магчымы іншы варыянт, у якім можна спадзявацца на хацяб які-небудзь разлік на будучыню, там зараз адбудуцца значныя рухі, якія спыняцц з цягам часу? У выпадку, калі б казні не было - тэр-акты працягваліся б на працягу ўсяго існавання Хусэйна??? - падаецца бязглузды разлік? угу?..
Таму вынік адзін - дарма яго пакаралі!
PPS канешне злачынства супраць чалавецнасці з боку Хусена больш значныя, чым з боку іншых асоб. Але Шмат дыктатараў існуюць і па сйняшні дзень. І пры чым прызнаны ён быў толькі ў адным (але які!!!) злачынстве - знішчэнні вескі Ад-дуджейль.