• Авторизация


Рок Коронация 2005 01-03-2006 03:06 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Адразу хачу папрасіць прабачэння ў шаноўных чытачоў за тое, што пішу гэты аглядны пост на непапулятнай на Беларусі беларускай мове. Аднак, як вядома больш-менш сведчым у рок-музыцы людзям, большасць "мясцовых" гуртоў ствараюць свае песні менавіта на гэтай дзяржаўнай мове.
Адкрыўся фэст выступленнем усім вядомай групы "КРАМБАМБУЛЯ". Далей выступалі некалькі маладых рэгіянальных гуртоў ("Сцяна", "Восьмы дзень", "Айша", магілёўскія "Глюкі" і наваполацкія "Фляўс і Кляйн"), што дало выдатную магчымасць і ім засвяціцца (ды і Мінск паглядзець), і нам прасвяціцца што называецца. Прасвяціліся. Аднак адчувалася некаторая непадрыхтаванасць і робасць маладых спевакоў.
Далей усё пайшло больш складна і ладна.
У намінацыі "Рок дэбют" перамог гурт "Таварыш Маўзер", пераможцамі намінацыі "Рок-блюз" стаў Ігар Варашкевіч і Ка, "Відыё году" - "Крамбамбуля" з відыё-кліпам "Турысты", "Фольк-мадэрн" - Іван Кірчук, "Лепшая альтэрнатыўная група" - "ТТ-34", "Выканаўца году" - Лявон Вольскі (што не было нечаканасцю), "Рок князёўнай" стала Руся з групы "INDIGA", "Праект году" - "Прэм'ер Тузін", "Песня 2005" - "Белакрылы анёл" зэта (якую, дарэчы, нам нават поўнасцю паслухаць не далі), "Альбом году" - "Танкі" гурта "Нейро Дюбель", і, нарэшце рэшт, самую вялікую рок-карону (як мы даведаліся пад час выступленняў - умясцімасцю ў 2 літра водкі) атрымала "Група году" - "J MORS".
Так, караценечка, пра пераможцаў.
Усё дзеянне доўжылася 4 гадзіны з антрактам канешне. Аднак самымі прыемнымі "перарывамі" былі выступленні знакамітых гуртоў з вядомымі і новымі песнямі.
Мора прыемных уражанняў менавіта я паімела, за што дзякую арганізатараў і абяццаю прысутнасць на наступным фэсце.

ЗЫ: калі дзе-небудь схлусіла - прабачайце-выпраўляйце.
Фотаздымкі будуць заўтра. Абавязкова.
[700x525]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (3):
firtinka 02-03-2006-17:15 удалить
Ну вось, а я нажаль адразу пасля антракту пайшла дамоў :"( не, у наступны раз пайду ці з кім-неудзь, хто разумее такую музыку, ці адна... :)
firtinka, если честно - впадлу уменьшать. Да и уже в и-нете их полным-полно высококачественных. А не с четвертого ряда :)


Комментарии (3): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Рок Коронация 2005 | СМС - СМС: сообщество "МИНСК СОВЕРШЕННОЛЕТНИЙ" | Лента друзей СМС / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»