Навіна сумная...
24 лістапада быў падпісаны загад аб выключэньні Тацяны Хома "за грубае парушэньне правілаў унутранага распарадку". Дэкану факультэта міжнародных эканамічных адносінаў, дзе яна навучалася, аб`яўленая вымова "за неналежнае выкананьне сваіх службовых абавязкаў у часцы кіраўніцтва выхаваўчай работай на факультэце". Два тыдні таму Таццяна Хама была абраная ў Праўленьне Саюза нацыянальных студэнцкіх аб’яднаньняў Эўропы ESIB – буйнейшай эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, якая займаецца абаронай правоў і інтарэсаў студэнтаў у Эўропе. Афіцыйнай прычынай выключэньня адміністрацыя ўнівэрсытэта называе тое, што Тацьцяна прапусьціла 3 дні заняткаў без дазволу дэканата для ўдзелу ў Зьезьдзе ESIB у Францыі, дзе і адбываліся выбары новага кіраўніцтва арганізацыі.
У загадзе адміністрацыі гаворыцца: “адміністрацыяй унівэрсытэту выяўлены факт самавольнага і беспадстаўнага выезду студэнткі Тацяны Хомы ў Францыю і знаходжаньня яе ў гэтай краіне ад 11 да 14 лістапада 2005 году ў пэрыяд вучэбных заняткаў. Улічваючы складаную ўнутрыпалітычную сытуацыю і ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў гарадах Францыі, учынак студэнткі Т.Хомы мог прывесьці да непрадказальных трагічных вынікаў. Паводзіны названай студэнткі неабходна кваліфікаваць ня толькі як надзвычай грубае (і ўжо ня першае) парушэньне правілаў унутранага распарадку ўнівэрсытэту, але і як адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе юрыдычную і маральную адказнасьць за забесьпячэньне бясьпекі студэнтаў у працэсе навучаньня”.
Супрацоўнікам інтэрната, дзе жыве Тацяна, загадалі не сыходзіць сёньня з працы, пакуль на працягу гэтага дня Тацяна Хома ня будзе выселеная.
Нагадваем, што Тацяна Хома зьяўлялася адной зь лепшых студэнтак курсу, большасьць сэсіяў у яе здаденыя на "выдатна. Тацяна таксама ніколі ня мела вымоваў, у тым ліку за пропускі заняткаў.
Беларускі Дзяржаўны Эканамічны Унівэрсытэт можа згубіць сваіх эўрапейскіх партнэраў з-за выключэньня Тацяны Хома.
Так пагана на душы... шкада дзяўчыну... але больш пагана не ад таго...
былі б нармальныя студэнты - ніхто б сеньня у нархоз не прышоў... а так усе баяцца, ці камсамольцы...
усе назіраюць моўчкі, хто вочы апусьціць, бо сорамна, іншы ж скажа няўслых "добра што ня я" ці яшчэ горш "Так і трэба"
эххх
В колонках играет:
Dire Straits - Expresso Love
LI 5.8.22