Я нарадзіўся тут
12-09-2005 17:01
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Я нарадзіўся тут - у краіне пад белым небам.
Я нарадзіўся тут - у краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
Я нарадзіўся тут - у краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут - у краіне сотняў парушаных храмаў.
Радзільня, дзіцячы садок, школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут, i я буду жыць тут.
Я нарадзіўся тут, дзе білет у адзін бок - гэта шанец для тых, хто ня згодны.
Я нарадзіўся тут, я тут жыву, і мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут, таму гэта - мая краіна.
Я нарадзіўся тут - на пяць стагодзьдзяў пасьля Францішка Скарыны.
Я нарадзіўся тут, дзе нараджацца было небясьпечна.
Я нарадзіўся тут, дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна.
Я ведаю, што пасьлязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазельля й палыну ўзыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.
P.S. прыгажосьць мовы якая
P.P.S. заўтра працяг
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote