ноч. трамвай. аварыя
20-10-2006 11:16
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
сёньня ноччу "папаў у аварыю".
толькі трамвай ад'ехаў ад прыпынку "Валгаграцкая", як у яго на добрай хуткасьці ўрэзаўся аўтамабіль. я нават сесьці не паспеў. "ляць, папілі піва" вырвалася ў мяне - у сухарава мне трапіць ня ўдасца. так як трамвай быў пусты, то мне нічога не заставалася, як запісацца ў сьведкі. патэлефанаваў сябру Саньку і ўзрадаваў яго, што застаюся ў яго ночыць. ДАІ прыехала праз хвілінаў сорак. мералі, малявалі схемы, пратакол здал прынял. у палову на другую толькі ўсё скончылася. ніхто не пацярпеў, але... карацей, будзьце ўважлівыя на дарогах. а то стой потым паўночы на холадзе :)
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote