• Авторизация


вайна 08-09-2006 13:54 к комментариям - к полной версии - понравилось!


як і абяцаў раней да вашай увагі допіс пра ваенныя помнікі якія мы сустракалі ў падарожжы
у асноўным фоткі
і пра тое як сучасныя людзі адносяцца да іх.
і як я.
што гэта значыць?

гэты курган стаіць у лесе на тэрыторыі Расіі амаль на мяжы з Беларусьсю

[показать]

гэты помнік у весцы Лісна. выраблены ў стыле чорна-белага кіно. і надпіс па-беларуску.
унізе сьпіс усіх жыхароў, якія не вярнуліся з той вайны.

[показать]

таксама Лісна. гэта ўжо брацкая магіла.

[показать]

аб чым і даведка

[показать]

надпісы зроблены на двух мовах, рускай і напэўна латвійскай (не было побач нікога каб спытаць)






[показать] [показать]


у кіламетрах дзесяці ад Лісна ёсьць вёска Гарадзілавічы (нават Гарадзілавічы-1 і 2). у ей былі свае героі. нават савецкага саюзу.

[показать]

яшчэ праз кіламетраў колькі вёска Чапаеўская
і тут таксама помнік тым хто не вярнуўся

[показать]

і побач помнік мірным жыхарам, ахвярам фашызма






[показать] [показать]


населены пункт Асвея, даволі буйны

вось помнік






[показать] [показать]


а вось што робіцца побач







[показать] [показать] [показать]


"паміж" Верхнядзьвінскамі ёсьць мемарэальны комплекс. мы дайшлі да яго пад вечар і фоткі арымаліся ня вельмі якасныя, сьвятла было мала.
на ўваходзе такая дошка

[показать]

мемарыял зроблены такім чынам - па кругу стаяць мрамурныя дошкі "гледзячы" ў цэнтар, дзе стаіць манумент

[показать]

такія вось дошкі. тут толькі дзьве.






[показать] [показать]


яскравы прыклад культуры людзей.

да той вайны можна ставіцца па рознаму. але я лічу, што помнікі трэба шанаваць. гэтыя помнікі гавораць - "загінулі людзі!". астатняе ня важна. па-за палітыкай.
а тут - "роговскій-лох". тфу.

гады два таму 8-га траўня мы з братам ішлі па вёсцы Стужкі Сьветлагорскага раёну. там недалёка ў нашых бацькоў лецішца.
там таксама ёсьць помнік той вайне. тое што мы ўбачылі ўзняла нашу веру ў людзей. дзьве дзяўчынкі, школьніцы, кляса можа сёмая, фарбамі падпраўлялі літары на гэтым помніку. неяк упрыгожвалі яго.
вось гэты помнік.

[показать]

дагледжаныя помнікі і ў Лісне, Гарадзілавічах, Чапаеўскай.
здаецца, чым меньшы населены пункт тым лепш людзі адносяца да ўсяго гэтага,
можа бліжэй проста той, каго гэта кранулася.

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник вайна | бусел - гняздо | Лента друзей бусел / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»