бусел у няволі
08-08-2006 13:39
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
сёньня ўначы бачыў бусла, сапраўднага так бы мовіць. але ён быў з падрэзаным крылом і не лятаў. на захадзе ёсьць мінізаапарк. дык вось бусел у няволі зусім не падобны на вольнага. няма ў вачах гонару, велічнага супакою. здаецца хацеў сказаць "бач, брат, як атрымалася, кім я стаў, экспанатам". шкада птушку. дзеля таго каб дзеці, ну і, мабыць, і дарослыя, убачылі жывую птушку яе зняволілі, замест таго, каб узяць дзяцей, звазіць на прыроду і паказаць і буслоў, і качак, і крумкачэй і чаго толькі не жыве на нашай зямлі. дарослым няма часу, лянота. лепш дупу на канапу пасадзіць і тэлек зырыць, ці ўвогуле пляшку гарэлкі выпіць.
пачаў з бусла, скончыў гарэлкай.
свабоду буслам і больш увагі дзецям! :)
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote