добрыя справы
26-06-2006 11:16
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
У суботу во што здарылася.
езьдзілі з братам у Заслаўе.
вярталіся назад, стаялі ў тамбуры. недзе ў крыжоўке зайшлі мужык з кабетаю і дзецьмі. дзеці пайшлі ў вагон, а дарослыя засталіся ў тамбуры і пачалі сварыцца. нешта пыталіся высьвятліць. да чаго я гэта ўсё. мужык вельмі злаваўся і быў, так бы мовіць, гарматай у кастры. перад лябяжым гэты мужык стаў паміж вагонамі і пачаў паліць. з вагона выйшаў крыху п'яненькі дачнік (а можа і не, але буду яго так зваць) і хацеў прайсьці ў іншы вагон, але той хто там паліў (дарэчы таксама нецьвярозы) вельмі зло так яму адказаў нешта тыпу "я тут курю, валі отсюда" і адштурхнуў яго. дадам што той хто паліў быў мацнейшы даволі. дачнік афігеў ад такога. а цягнік ужо да лябяжага пад'язжаў. дачнік паўтарыў спробу. счапіліся адразу словамі. тое-сёе. пачалася бойка. тут з вагону і некі хлопец гадоў 20-ці выхадзіў, і некія дзеці, дзьверы паміж вагонамі адчыненыя і я апынуўся ў такім становішчы, што ня мог падскочыць ды неяк дапамагчы спыніць бойку. а той мацнейшы добра так пачаў мардаваць дачніка. дзьверы цягніка адчыніліся. той мацнейшы выштурхнуў таго сам выпрыгнуў, за імі увесь тамбур выскачыў. мы засталіся. ну само сабою падбяжалі да дзвярэй, тна пероне быццам ужо ўсё супакоілася. дачнік ляжаў на пероне, другі стаяў побач, людзі побач. ну, думаю, зараз мо ахова з базара падыйдзе. тут той мацнейшы падрываецца і нагою пачынае лупасіць ляжачага. нагою па твары, пяткаю па ляжачым на асфальце твары. я выскачыў, нешта давай крычаць "ты што робіш, падонак?". кабета мацнейшага за рукаў і пацягнула кудысь. народ стаіць і не разумее нічога. я да дачніка, той увесь у крыві, але дыхае. я да касы, разам з некай цёткай. кажам, скорую давай, міліцыю. падскочылі вартаўнікі з базару. мы з братам кінуліся ў той бок, куды пайшлі кабета з мужыком (іх ніхто не затрымліваў). туды за чыгунку, дзе дрэвы некія, хмызьняк. дайшлі да канцавога прыпынку аўтобусаў. няма, назад пайшлі. дачнік сядзеў, ужо добра. але выгляд: губа парваная, чэлюсьць набок, увесь у крыві. побач старшына міліцыі. падыходзім. нота бене. на мне заплечнік на якім наперадзе значак "за свабоду", а ззаду б-ч-б стужка і значак з пагоняй. кажу старшыне
- таварыш старшына, мы разам у тамбуры ехалі, усё бачылі, хацелі злачынцу дагнаць, але не знайшлі.
старшына
- добра, пачакай.
да дачніка таго
- ты заявленіе пісать будешь?
той
- не.
мне
- ну вось, дзякуй, але бачыш што робіцца.
я
- зараз хуткая пад'едзе, я вы яго афармляць будзеце? бытавая траўма?
старшына да дачніка
- скорая пріедет, скажешь упал із вагона.
- угу
- я не патрэбен?
- ну сам бачыш, дзякуй.
ну і пайшлі з малым праз базар да аўтобуса. ну і само-сабою разважаем, што такім уродам морды біць трэба, шкада што не дагналі і гэтак далей. праходзім ля стаянкі, якая ў цэнтры там недзе. гляджу, той мужык з кабетаю і дачкой між машын. кажу малому, стой тут, глядзі, я за міліцыяй. падбяжаў туды, там ужо трое міліцыянтаў. да старшыны таго звяртаюся "я там таго злачынцу бачыў". "о, маладзец, дзе, пабеглі хутчэй". пабеглі. два міліцыянта, хлапец з аховы і я. ну там калі яго ўбачыў, паказаў. старшына сказаў "дзякуй табе, ўсё, далей мы самі" і яны пабеглі далей. старшына, нягледзячы на маю "незарэгестрыраваную сімволіку" падміргнуў, я паказаў яму V. мы з малым пайшлі далей, і толькі здалёк я бачыў, што міліцыянты ўвадзілі мужыка.
хочацца верыць, што гэта была добрая справа, што можа "мір стал немного лучше". ня факт, што награда нашла своего героя пакараюць урода (дачнік заяву не напіша) і калі б мы з малым яго знайшлі ў лесе, то пысу пабілі б добра.
П.С. канешне размовы паміж мною і старшыной былі па-руску, але мне проста так хацелася каб гэта было па-беларуску...
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote