В колонках играет - neuro dubel - [tuizn hitou na music.fromby.net] krajкалі я быў студэнтам некі час я жыў на здымнай кватэры з сябрам Міколай.
аднойчы, калі было такое ж дрэннае надвор'е мы, смалячы на балконе пачалі разважаць на тэму надвор'я.
вось прыкладна нашыя думкі.
нямалы уплыў на надвор'е робіць атмасфэрны ціск. больш ціск - меньш дажджу. відавочна, што дзеля таго, каб пазбавіць навакольле ад дажджу трэба ціск узьняць. якім чынам? працягваем разважаць. многа было версій, але адна была вельмі вясёлая - трэба ўсім наесьціся гарохавага супу і... як гэта сказаць... выпусьціць газу. ціск уздымецца і дажджу ня будзе :))
ня гледзячы на такое надвор'е ўсім добрага настрою.