Аднойчы ў нейкае сяло Бусла зь нянацку занясло Лагодны прыглядзеў завулак, Ён збудаваў сабе прытулак. Але ж вальготна нават дня Не дазваляла жыць сьвiньня Сама прыпёршысь спазаранку Яна заводзiла шарманку: - Каб жыць такiм, як ты буслом Я лепей стала бы аслом I што за шчасьце жыць на воле? Другая мне спрыяе доля! Ну вось, напрыклад, я - сьвiньня Памояў маю шмат штодня Ды пойла мне прыносяць шклянку, Жыцьце - найлепей за гулянку! Хазяiн мой такi лагодны Ён даражэй чым бацька родны. За вухам трэпле, хвост мне круцiць Ён лепшы. Нават калi лупiць. | Ды бруд выносiць кожны дзень. Жыцьце, як у казцы! Марыць лень. Я вось прыйшла табе спытаць; Навошта птушкам працаваць? Паслухай добрую параду Давай да нас у загон, адразу Ты будзеш жыць, як у тым раю. Табе я справу гавару. Ды Бусел той зусiм ня слухаў, Што ўнiзе нехта зычна хрукаў. Той гоман моўчкi ён цярпеў, А потым у вырай паляцеў. Праз зiму птушка вазьвярталась, Ды неяк пра сьвiньню спыталась. Але ж нядобрыя навiны - Няма сьвiньнi, ды шмат сьвiнiны... Мараль знайсьцi тут вельмi проста, Няхай гучыць занадта востра; У залежнай кожнай у жывелы Канец аднолькаў - невясёлы. |