• Авторизация


Сёння раніцай я разбіла сваё маленькае люстэрка. 19-03-2005 18:44 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Сёння раніцай я разбіла сваё маленькае люстэрка. Нічога такога, але я чамусьці падумала, што будзе нешта непрыемнае. Сёння я паспела, нават на 5 хвілін раней прыйшла. Я ўзрадавалася: прымета не дзейнічала. І настрой быў добры. Быў...
Мне 7 па беларускай мове! Не, я не лічу, што ведаю арфаграфію добра, але ж пунктуацыя і ў рускай, і ў беларускай мовах аднолькавыя! Калі б я зрабіла памылкі толькі ў арфаграфіі, дык не, зрабіла і ў пунктуацыі. Было б нічога страшнага, але я ўпэўнена, што зрабіла верна! З настаўніцай не паспрачаешся: ей далі паперку – яна па ей і працуе. А з кім мне спрачацца, хто прыдумаў гэты тэст? І пад канец самае жудаснае: я зноў расплакалася на ўроку! Разумела: гэта мая адзнака, яе лёгка выправіць і, увогуле, не ўсё дрэнна. Казала сабе, каб супакоілася, а слёзы каціліся толькі хутчэй і часцей...
Чамусьці я стала часцей плакаць, і мне так хочацца з кім-небудзь пасварыцца ці паспрачацца...
[показать]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Сёння раніцай я разбіла сваё маленькае люстэрка. | света-конфета8 - толькі добры настрой!!! | Лента друзей света-конфета8 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»