• Авторизация


Чаго я жадаю? Сама не ведаю. Калі я знаходжусь ў 26-02-2005 20:06 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Чаго я жадаю? Сама не ведаю. Калі я знаходжусь ў гурце сяброў, я забываюся, хто я, што я. Слухаю іншых, выбіраю, што падабаецца больш, а што менш. Я ўся перетворваюся ў слых, перастаю думаць, мае думкі быццам бы застываюць...
Таму і люблю я адзіноцтва. Адна, без ўсялякага тэлебачання і радыё, я – гэта я; я разумею сябе, размаўляю сама з сабою, мае жаданні адразу ж становяцца яўнымі для мяне.
А так я быццам бы сховішча чужых думак, і гэта мне не падабаецца, але нічога зрабіць не магу. Сама сабе я кажу, што умяне няма свайго меркавання аб навакольным свеце. Я нават вырашаю зрабіць нешта, каб выправіць гэта становішча: прымушаю сябе думаць аб тым, пра што гавораць сябры, спорыць па-сяброўску з імі, свабодна размаўляць. Некаторы час атрымліваецца, а потым ўсё зноў апынваецца там, адкуль пачалося.
Цяжка жыць з гэтым незадавальненнем, адчуваннем залежнасці ад усяго... Бывае, я думаю, што нарадзілася не ў той час: нечага мне не хапае тут, і вельмі многа лішняга...
Я ўвесь час чакаю нечага. Мне здаецца, што не я павінна знайсці тое, што мне патрэбна, а мяне павінны знайсці. Я так часта хлусіла сама сябе, хаця разумела праўду. Я ведаю (няўжо ж я прызналася сама сябе?!), дзеля чаго я пішу тут, у дзённку. Я хачу зразумець, дзе тая праўда, а дзе хлусня, якую я сама жа і прыдумала... Калі нешта напісана, дык ужо нікуды не ўцячэш.

[показать]
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Чаго я жадаю? Сама не ведаю. Калі я знаходжусь ў | света-конфета8 - толькі добры настрой!!! | Лента друзей света-конфета8 / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»