• Авторизация


Пасля трансляцыі ў Беларусі выступу Ціханоўскай затрыманыя супрацоўнікі кампаніі, якая абслугоўвае публічныя экраны 25-02-2024 22:10 к комментариям - к полной версии - понравилось!


7399830_ (201x46, 4Kb)25 лютага, Позірк. Затрымана не менш за чатыры супрацоўнікі кампаніі “Легіён-104”, якая займаецца абслугоўваннем публічных экранаў у Беларусі. Пра гэта 25 лютага паведаміў адзін з набліжаных да МУС тэлеграм-каналаў.

Затрыманне праводзілі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК). Тром мужчынамі і жанчыне, прозвішчы якіх не называюцца, інкрымінаваны ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.

7399830_STvideoMinsk20240224e17087845195901 (700x461, 135Kb)

Адзін з экранаў, на якім трансляваўся зварот Святланы Ціханоўскай

 


24 лютага аб’яднанне супрацоўнікаў сілавых структур BelPol, якія перайшлі на бок народа, атрымала доступ да сістэмы публічных экранаў у Мінску для трансляцыі звароту Святланы Ціханоўскай з нагоды правядзення 25 лютага парламенцкіх выбараў і выбараў у мясцовыя саветы.

Паводле інфармацыі офіса Ціханоўскай, відэазварот мог быць паказаны больш чым на 2 тыс. экранаў у гандлёвых цэнтрах, буйных крамах, на станцыях метрапалітэна.

У сацыяльных сетках былі размешчаныя фатаграфіі з выявай экранаў, на якіх трансляваўся выступ.

У звароце, які доўжыцца каля 50 секунд, Ціханоўская выказала ўпэўненасць, што беларусы не забыліся, як сказалі “не” вайне і дыктатуры. “Сёння мы гаворым “не” фальшывым выбарам. Мы ўмеем змагацца. Мы ўмеем аб’ядноўвацца. Мы ўмеем перамагаць. Мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя. Перамены ў Беларусі — задача кожнага з нас”, — заявіла дэмлідар.

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Пасля трансляцыі ў Беларусі выступу Ціханоўскай затрыманыя супрацоўнікі кампаніі, якая абслугоўвае публічныя экраны | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»