• Авторизация


Беларускі ПЭН заявіў аб узмацненні русіфікацыі ў Беларусі пасля 2020 года 04-01-2024 00:55 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Беларускі ПЭН/7399830_PEN03_011 (700x466, 116Kb)

7399830_ (201x46, 4Kb)Беларускі ПЭН адзначае, што “адзін з асноўных удараў інтэграцыі з Расіяй” прыпадае на культуру Беларусі. Краіны падпісваюць “шматлікія “дарожныя карты” супрацоўніцтва ў гэтай сферы: “паміж Мінскам і Мурманскім, Мінскам і Санкт-Пецярбургам, Магілёўскай вобласцю і Бранскай вобласцю, Беларуссю і Растоўскай, Новасібірскай абласцямі, Татарстанам і г.д”.

“Адпаведна, расце колькасць пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж музеямі, тэатрамі, Дамамі творчасці і іншымі ўстановамі культуры і адукацыі. Праводзяцца Дні Саюзнай дзяржавы, Дні культуры Расіі ў Беларусі, Татарстана ў Беларусі, Пскоўскай вобласці ў Віцебску, Санкт-Пецярбурга ў Мінску і да т.п. мерапрыемствы”, — адзначаецца ў дакуменце.

У выніку гэтага, падкрэслілі аўтары, “сфера культуры Беларусі, працягваючы перажываць вялізныя прафесійныя страты ў сувязі са звальненнямі і далейшай забаронай на прафесію нелаяльным рэжыму спецыялістам, усё больш запаўняецца расійскімі кадрамі — расце колькасць запрошаных з РФ рэжысёраў, артыстаў, акцёраў, дырыжораў; прыязджаюць з гастролямі шматлікія расійскія выканаўцы; арганізуюцца тэатральныя і кінапастаноўкі, мастацкія выставы; усё больш расійскіх кніг з’яўляецца ў крамах і бібліятэчных фондах краіны. Замяшчэнне нацыянальна арыентаванага прадукта культуры расійскім — адна з асноўных негатыўных тэндэнцый, якія ўзніклі ў сферы культуры Беларусі”.

Паводле інфармацыі Беларускага ПЕНа, “адзін з актараў па прасоўванні рускай культуры ў Беларусі — Россупрацоўніцтва”, сярод напрамкаў працы якога “прасоўванне рускай мовы і расійскай адукацыі за мяжой”. Беларусь у леташняй справаздачы арганізацыі згадваецца дзевяць разоў. Павестку Россупрацоўніцтва прасоўваюць у Беларусі “Рускія дамы” ў Брэсце, Гомелі, Мінску, Віцебску, у 2024 годзе плануецца адкрыццё прадстаўніцтва ў Гродне.

Маніторынгавая група Беларускага ПЭНа звяртае ўвагу, што “апошнія некалькі гадоў прыцягненне для пастановак у беларускія тэатры рэжысёраў, мастакоў, музыкантаў, акцёраў і іншых спецыялістаў з Расіі — не адзінкавая гісторыя”. Пры гэтым “асобнай увагі заслугоўвае тэма шматлікіх гастроляў расійскіх тэатраў на беларускіх пляцоўках — гэта адназначны трэнд тэатральнага жыцця сталіцы і рэгіёнаў”.

Акрамя гастроляў, тэатральныя спецыялісты з РФ “прыязджаюць у Беларусь для правядзення майстар-класаў, семінараў і творчых сустрэч, удзельнічаюць у тэатральных лабараторыях, форумах і фестывалях, выступаюць у якасці экспертаў на конкурсах”, ёсць прыклады “прамога фінансавання, а значыць, магчымасці ўплываць на дзейнасць тэатра”.

Адзначаецца рост “колькасці сумесных музейных праектаў, абменаў часовымі экспазіцыямі, удзелу ў майстар-класах, семінарах, канферэнцыях і іншых відаў расійскай прысутнасці, у прыватнасці, у выяўленчай і музейнай сферах культуры Беларусі”. Акрамя таго, расейскія музыкі ўсё часцей прыязджаюць у Беларусь, дзе пасля 2020 года “незалежная сцэна знаходзіцца пад прэсам палітычнага пераследу і заканадаўчага ціску”.

“Музычныя пляцоўкі Беларусі сёння сталі сцэнай пераважна для канцэртаў ідэалагічна вывераных расійскіх музыкантаў — прыхільнікаў вайсковай агрэсіі і аўтараў патрыятычных песень. Дзяржаўнымі арганізатарамі, якія бесперашкодна прывозяцца ў краіну, праўладныя расійскія артысты выступаюць хэдлайнерамі на Днях гарадоў”, — адзначыла маніторынгавая група.

У арганізацыі падкрэслілі, што звязаныя з русіфікацыяй змены ў культурнай сферы Беларусі “ўздымаюць пытанні аб культурнай і палітычнай самабытнасці”.

“Фарміраванне адзінай культурнай прасторы дзвюх краін, рэалізацыя якой ідзе асабліва заўзята ў апошнія пару гадоў, — рэальная пагроза беларускаму суверэнітэту і ідэнтычнасці. А як паказвае гісторыя, пагрозу, якая паходзіць ад Расіі, лепш перабольшыць, чым недаацаніць”, — рэзюмуецца ў справаздачы.

pozirk.online/by/news/58934

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Беларускі ПЭН заявіў аб узмацненні русіфікацыі ў Беларусі пасля 2020 года | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»