• Авторизация


Палітвязням і іх сем’ям выплачана амаль 197100 еўра, сабраных падчас марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!” 05-11-2023 01:55 к комментариям - к полной версии - понравилось!


197 100 еўра ўжо пераведзена палітзняволеным і іх сем’ям

Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета працягвае інфармаваць пра размеркаванне сродкаў, сабраных падчас марафону салідарнасці «Нам не ўсё адно».
7399830_photo_20231103_2009381 (700x442, 124Kb)

Арганізацыі і фонды ўжо перавялі палітзняволеным і іх сем'ям 197 100 еўра. Дапамогу атрымалі па 232 заяўках.

Для дапамогі палітзняволеным у арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 248 400 еўра з 545 740,22 еўра (агульнай сумы, якая засталася пасля аплаты камісіі). Яшчэ каля 12 000 еўра пакуль захоўваецца ў крыптавалюце.

У якія арганізацыі і колькі сродкаў пераведзена на гэты момант?
  • Праваабарончая ініцыятыва дапамогі палітзняволеным Dissidentby — 14 000 еўра
  • Дабрачынны фонд «Краіна для жыцця» — 18 000 еўра
  • Дабрачынная арганізацыя Littouwin LIONS CLUB — 15 000 еўра
  • Фонд дапамогі беларусам у Літве Razam — 20 000 еўра
  • Беларуская Рада культуры — 9 500 еўра
  • Ініцыятыва BY_help — 46 900 еўра
  • Анархічны чорны крыж — Беларусь — 20 000 еўра
  • Фонд Беларускай салідарнасці BYSOL — 100 000 еўра
  • Медыяпраект дапамогі беларускім палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка» — 5 000 еўра

 

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Палітвязням і іх сем’ям выплачана амаль 197100 еўра, сабраных падчас марафону салідарнасці “Нам не ўсё адно!” | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»