• Авторизация


Ціханоўская: “Пашпарт новай Беларусі” не пазбавіць ад неабходнасці атрымання віз 02-11-2023 17:00 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Рэалізацыя праекта “пашпарта новай Беларусі” знаходзіцца на этапе “вырабу першых узораў”, праводзіцца закупка матэрыялаў для іх друку, паведаміла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 1 лістапада ў сваім тэлеграм-канале.

Пасля таго як узоры будуць гатовыя, іх перададуць “урадам краін-партнёраў з прапановай прызнаць новы дакумент”, удакладніла Ціханоўская. Паводле яе слоў, працягваюцца кансультацыі па праекце з замежнымі палітыкамі, іх “інфармуюць аб дзеяннях і планах”.

7399830_1111 (700x442, 131Kb)

Адначасова з палітычнай працай на міжнародным узроўні мы працуем над стварэннем органа выдачы. Гэта структура, якая будзе займацца ўсімі этапамі выпуску пашпартоў — ад прыёму заявак і іх праверкі да друку пашпартоў і захоўвання дадзеных. Забеспячэнне бяспекі ўсіх дзеянняў у працэсе выдачы пашпарта для нас прынцыпова важна”, — адзначыла дэмлідар.

Ціханоўская падкрэсліла, што “пашпарт новай Беларусі” не адмяняе неабходнасці легалізацыі ў краінах знаходжання: уладальнікам дакумента па-ранейшаму трэба будзе атрымліваць візы або від на жыхарства.

Запуск вытворчасці і працэс прызнання новага беларускага пашпарта вельмі складаныя. Мы першыя ідзём па гэтым шляху не толькі ў сваёй краіне, але і ў свеце. Наша каманда з нуля распрацоўвае шматлікія тэхнічныя і юрыдычныя механізмы. Я вельмі спадзяюся на вашыя цярпенне і падтрымку”, — падсумавала Ціханоўская.

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Ціханоўская: “Пашпарт новай Беларусі” не пазбавіць ад неабходнасці атрымання віз | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»