• Авторизация


НН: Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі 15-10-2023 01:05 к комментариям - к полной версии - понравилось!


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку Украіны, яшчэ адзін баец атрымаў раненні. Гэта адбылося ў ноч з 6 на 7 кастрычніка, піша «Люстэрка».

Вядома, што добраахвотнікі загінулі, выконваючы задачу на бахмуцкім кірунку. Раней беларусы ваявалі ў батальёне «Волат» палка Каліноўскага. Сваякам байцоў паведамілі пра іх гібель.

Як вядома «Нашай Ніве», загінулыя байцы нядаўна выйшлі з палка Каліноўскага і далучыліся да іншай вайсковай структуры. Ваяры загінулі, калі снарад разарваўся каля машыны, у якой яны ехалі.

3 кастрычніка стала вядома аб страце яшчэ некалькіх добраахвотнікаў на ўсходзе Украіны, якія ваявалі ў складзе «Тэрора», — у батальёне не ўдакладнялі колькасці загінулых.

Паводле апошніх звестак, абараняючы Украіну, загінулі не менш за 22 беларусы.
nashaniva.com/328166

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
Miledi1950 15-10-2023-17:30 удалить
Глибока вдячність і доземний уклін білорусам, полеглим за Україну. Світла їм пам"ять. Найщиріші співчуття рідним та близьким загиблих Героїв.
Wild-Mowgli 16-10-2023-12:20 удалить
Ответ на комментарий Miledi1950 # Жыве Беларусь! Слава Україні!


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник НН: Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»