• Авторизация


Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю 30-09-2023 16:40 к комментариям - к полной версии - понравилось!


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)Пра гэта сведчыць афіцыйнае расследаванне ўлад Каліфорніі, якое вылілася ў буйны пазоў супраць Google за таемнае сачэнне за людзьмі.

Выданне The Guardian звярнула ўвагу на расследаванне генеральнай пракуратуры амерыканскага штата Каліфорнія, якое накіравана супраць тэхналагічнага гіганта Google. Зыходзячы з яго, Google працягвае адсочваць месцазнаходжанне тых карыстальнікаў, якія адмянілі гэтую функцыю на сваіх прыладах.

«Наша расследаванне паказала, што Google наўмысна ігнаруе адмову карыстальнікаў ад функцыі адсочвання месцазнаходжання і працягвае сачыць за людзьмі таемна дзеля камерцыйнай выгады. Гэта непрымальна, мы прыцягнем Google да адказнасці», — заявіў генеральны пракурор Каліфорніі Роб Бонта, перадае The Guardian.

Чыноўнік таксама адзначыў, што праблема тычыцца і таргетаванай рэкламы, арыентаванай на знаходжанне карыстальніка. Яе таксама нельга адключыць, нягледзячы на ​​намінальную магчымасць ад яе адмовіцца.

Сама карпарацыя сваёй віны ў таемным сачэнні не прызнае, але пры гэтым вырашыла замяць скандал і заплаціць вялікую суму грошай для скасавання абвінавачанняў разам з выкананнем са свайго боку дадатковых умоў.

«Google заплаціць 93 мільёны даляраў для ўрэгулявання абвінавачанняў у свой адрас, а таксама зробіць свой працэс адсочвання карыстальнікаў больш празрыстым, папярэджваючы іх загадзя аб фактах выкарыстання іх геаданых для стварэння рэкламы для асобных людзей», — піша The Guardian.

Раней НН прыводзіла простую інструкцыю, як у картах Google можна цалкам схаваць ваш дом, калі вы не хочаце, каб яго бачылі іншыя людзі.
nashaniva.com/326802

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Google адсочвае месцазнаходжанне ўсіх карыстальнікаў, нават калі яны самі адключылі гэтую функцыю | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»