• Авторизация


Алесь Пушкін пасмяротна ўзнагароджан медалём «Гонар і годнасць» 15-07-2023 21:55 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Пастанова № 7 «Аб узнагароджанні»

[700x442]

1. Узнагародзіць пасмяротна медалём «Гонар і годнасць»:

Пушкіна Алеся Мікалаевіча

 – выбітнага беларускага патрыёта з выразнай грамадзянскай пазіцыяй аб незалежнай дэмакратычнай Беларусі, чалавека няскоранага духу, які ўсё сваё жыццё аддаў Радзіме і беларускай мове;

– вядомага беларускага жывапісца-нонканфарміста, перформера, тэатральнага мастака, арт-куратара, чальца Беларускага Саюза мастакоў;

– палітычнага вязня, які страціў жыццё, будучы закладнікам рэжыму падчас зняволення ў турме, «пры нявысветленых абставінах», незаконна асуджанага па ілжывым абвінавачванні за партрэт дзеяча антысавецкага падполля часоў Другой сусветнай вайны.

  2. Даручыць Прадстаўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні: 

  • паведаміць родным узнагароджанага;
  • прыняць меры па падрыхтоўцы ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагароды.

Кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі    

 С.Г. Ціханоўская

12.07.2023

Вільня, Варшава

 

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Алесь Пушкін пасмяротна ўзнагароджан медалём «Гонар і годнасць» | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»