• Авторизация


Аліна Коўшык: «Яго папросту забілі ў турме — і гэта страшна балюча» 11-07-2023 23:31 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык — пра смерць палітвязня, мастака Алеся Пушкіна:

«Нам мала што вядома пра яго трагічны адыход, акрамя таго, што ён адбыўся ў рэанімацыі. Прыпіска «пры нявысветленых абставінах» у журналісцкіх паведамленнях — гэта не толькі прыкмета цяперашняга часу, а яшчэ і чарговае, вельмі канкрэтнае сведчанне злачыннасці рэжыму Лукашэнкі і яго сістэмы па знішчэнні найлепшых людзей краіны.

Я не ведала Алеся асабіста, але па яго творах мы бачым, якім шчырым, глыбокім, адкрытым, разумным і адораным чалавекам ён быў. Асабіста я не магу забыць яго першыя перформансы — бойкія палітычныя выказванні, якія можа дазволіць сабе толькі сапраўды вольны і незалежны мастак.

Яго папросту забілі ў турме — і гэта страшна балюча. Ці можна змірыцца з гэтым? Не. Ці можна змагацца са злачынным рэжымам? Так. І самае малое, што мы можам зрабіць: захаваць памяць аб Алесю і выказаць салідарнасць з яго сям'ёй
»
7399830_ (700x442, 163Kb)
@CabinetBelarus

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Аліна Коўшык: «Яго папросту забілі ў турме — і гэта страшна балюча» | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»