Полк Каліноўскага выступіў з афіцыйным паведамленнем у сувязі са стратамі ва ўласных шэрагах у выніку правядзення аперацыі пад Бахмутам. Паводле паведамлення прэс-службы палка, падчас правядзення аперацыі ў Бахмуце адзін ваяр загінуў, а чацвёра лічацца зніклымі без вестак, але дакладна не ў палоне. Падрабязнасці таго, што адбылося, полк Каліноўскага пакуль што не раскрывае, не называе і прозвішчы байцоў. Пры гэтым запэўнівае, што з іх сваякамі знаходзіцца ў кантакце. Акрамя таго, некалькі байцоў палка Каліноўскага атрымалі раненні, іх жыццю, як сцвярджаецца, нічога не пагражае.