• Авторизация


У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш 05-04-2023 10:16 к комментариям - к полной версии - понравилось!


7399830_logo_ratsia (295x114, 11Kb)У Зэльве ўсё ж дэмантавалі помнік Ларысе Геніюш. Манумент знаходзіўся на тэрыторыі царквы цягам 20 гадоў, усталяваны па дабраслаўленні мітрапаліта Філарэта і належаў Беларускай праваслаўнай царкве. Факт дэмантажу Беларускае Радыё Рацыя пацвердзіў унук беларускае паэткі Міхась Геніюш.

[700x525]
Фота: «Народная Воля»

– Гэта для мяне вельмі непрыемны сюрпрыз. Я сёння атрымаў такі фотаздымак. Напісалі мне, што сёння ўночы гэты помнік знялі і кудысьці звезлі. Няма яго там. Не ведаю, чаму так сталася. Гэта для мяне вельмі дзіўна, хаця б з таго поваду, што нават за савецкай уладай, калі жыла Ларыса Геніюш, выдавалі яе кнігі, друкавалі вершы, плацілі ёй за гэта грошы, клікалі ў Саюз пісьменнікаў. І раптам помніка няма праз адну ноч.

Пра тое, што помнік Геніюш знеслі, стала вядома 30 сакавіка.

racyja.com/palityka/u-zelve-usyo-zh-skrali-pomnik-laryse-gen/

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»