З чэрвеня беларусы, якія маюць дазвол на жыхарства ў Польшчы, змогуць афармляць польскі праязны дакумент іншаземца бясплатна. Цяпер гэты дакумент каштуе 350 злотых (каля 75 еўра), паведамляе Польскае інфармацыйнае агенцтва PAP.
«Od czerwca Białorusinom mieszkającym w Polsce będzie łatwiej ubiegać się o polski dokument podróży dla cudzoziemca. Nie będą też płacić za jego wydanie. To wyraz wsparcia dla demokratycznej Białorusi i efekt rozmów szefa MSWiA ze Swiatłaną Cichanouską - podkreślił wiceszef MSWiA Bartosz Grodecki.»

Па словах намесніка дзяржсакратара МУС Польшчы Барташа Градзецкага, кіраўнік міністэрства Мар'юш Камінскі прыняў рашэнне аб бясплатнай выдачы дакумента пасля абмеркавання пытання з беларускай дыяспарай і Святланай Ціханоўскай.
Новая працэдура выдачы беларусам польскага праязнога дакумента — спосаб «вырашыць сітуацыю тых, чый пашпарт, напрыклад, пратэрмінаваны», адзначыў Градзецкі.
«Гэта важная змена таксама тычыцца дзяцей беларусаў, якія нарадзіліся ў Польшчы і ніколі не мелі [беларускага] пашпарта», — дадаў ён.
pap.pl/
Пераклад nashaniva.com/