• Авторизация


«Мы павінны ўлічыць гістарычны досвед нашага мінулага. Мы не маем права на памылку зараз» 26-03-2023 16:00 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аляксандр Азараў выступіў з прамовай на мітынгу да Дня Волі ў Варшаве:

«105 гадоў таму была прынята 3-я статутная грамата Беларускай Народнай Рэспублікі. У ёй гаварылася аб нашай незалежнасці, скіданні ярма, якое гвалтам усклаў на наш вольны край расійскі царызм, аб правах і вольнасцях грамадзян Беларусі.

Больш за стагоддзе прайшло, а ўсе гэтыя праблемы актуальныя і цяпер. Наш народ пазбаўлены асноўных правоў і свабод. Беларуссю кіруе таталітарны акупацыйны рэжым, які імкнецца знішчыць апошнія рэшткі нашай нацыянальнай ідэнтычнасці. Расійскі правіцель не толькі ўцягнуў Беларусь у крывавую агрэсію супраць брацкай Украіны, але і мае намер знішчыць нашую дзяржаўнасць.

Мы павінны ўлічыць гістарычны досвед нашага мінулага. Мы не маем права на памылку зараз. На злачынны гвалт беларусы спрабавалі адказваць мірнымі акцыямі непадпарадкавання. Аднак, на жаль, гэта не змагло прывесці да вызвалення Беларусі.

Ад імя прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, арганізацыі сілавікоў «BYPOL», заклікаю ўсе дэмакратычныя сілы і грамадзян аб’яднацца і быць гатовымі ў любы момант выступіць адзіным фронтам да ўсімі чаканай Перамогі»




 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник «Мы павінны ўлічыць гістарычны досвед нашага мінулага. Мы не маем права на памылку зараз» | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»