• Авторизация


Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім: «Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху» 10-03-2023 16:26 к комментариям - к полной версии - понравилось!


7399830_NashaNivalogoplain (256x55, 2Kb)У інтэрв’ю «Ліга.net» пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пракаментаваў дыверсію ў Мачулішчах і страх беларускіх улад перад беларускімі добраахвотнікамі.

Ігар Кізім/7399830_48393746_1962157190747593_6500958405845319680_n7fu071 (700x700, 276Kb)
Ігар Кізім

 

Амбасадар Украіны гаворыць, што пакуль дэталі падзей у Мачулішчах невядомыя, трэба пачакаць некалькі дзён. Меркаваць пра падзею па прапагандысцкім фільме не варта. «Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху», — кажа ён.

«Гэта ўсё падаецца як дасягненне спецслужбаў. Яны павінны нешта рабіць, даказваць сваю карыснасць. Усё пабудавана на тым, што спецслужбы сёння маюць асноўны голас у беларускай палітыцы», — сказаў ён.

Кізім кажа, што дзіўная справа атрымоўваецца: расійскі самалёт быў пашкоджаны пры нападзе з тэрыторыі Беларусі. У Чыкагскай канвенцыі ваенныя паветраныя судны маюць прынцып экстэрытарыяльнасці — фактычна гэты самалёт зʼяўляецца тэрыторыяй Расіі, і з тэрыторыі Беларусі адбыўся напад на тэрыторыю Расіі. Калі карыстацца логікай беларускага кіраўніцтва, якое вінаваціць у дыверсіі ўкраінцаў, то ў тых ёсць на гэта права — гэта ўдар па Расіі.

На пытанне, ці ёсць насамрэч партызанскі рух у Беларусі, Кізім адказаў: «Апазіцыя і нейкія партызаны ёсць. Гэта праўда. Калі Лукашэнка даў даручэнне шукаць і караць усіх, то яны насамрэч ёсць».

Ён гаворыць, што беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на баку Украіны, палохаюць беларускія ўлады.

«На 100% палохаюць. Лукашэнка неаднаразова казаў, што ўсё пра іх вядома, іх зловяць і пасадзяць. Што да падтрымкі ў грамадстве, то сказаць складана. Ва ўмовах тэрору супраць насельніцтва людзям цяжка выказаць сваё меркаванне. Але ў зносінах са звычайнымі грамадзянамі Беларусі я адчуваю падтрымку Украіны. Яна негалосная», — гаворыць ён.
nashaniva.com/

 

 

вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім: «Такія фільмы не выклікаюць нічога, акрамя смеху» | Wild-Mowgli - Дневник Wild-Mowgli | Лента друзей Wild-Mowgli / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»