Пачаўся збор подпісаў супраць перайменавання праспектаў і вуліц сталіцы.
Нарэшце пачаўся збор дзеля захавання беларускай спадчыны і культуры, супраць абсурду і бязглуздых учынкаў вусатага дэмакрата Лукашэнкі. Калі ласка спампуйце гэты аркуш і дапамажыце роднаму гораду захаваць сваё!
Кожны, хто не абыякава ставіцца да лёсу і будучыні незалежнай Беларусі і да беларускай гісторыі - калі ласка, пакіньце вашы подпісы!
ЗЫ. Я мабыць у Мінску ўжо даўно не жыву, але ўсё роўна мне балюча гэта ўсё чытаць.. Такія неабгрунтаванныя рашэнні, прынятыя адным чалавекам, які насамрэч не мае права мяняць назвы вуліц паводле канстытуцыі.... Жах..... Блытаніна.... Шалёныя выдаткі... Каму гэта патэбна? Хіба што толькі адной асобе, які хоча кожны дзень на працу ездзіць менавіта па праспекце Пераможцаў... Як кажуць, дзякуй Богу што яшчэ не дайшло да чарговага перайменавання - Праспект Лукашэнкі....
ШТО РАБІЦЬ: Раздрукаваць бланк подпісаў, пазбіраць іх і даслаць нам на пошту 220006, а/с 104, Мінск-6 з паметкай: для Алеся.
http://voka-bel.narod.ru/Padpisny.doc
[показать]