* Слово "жыд" в белорусском языке отнюдь не пренебрежительное,
хотя оно теперь таким тоже является из-за влияния русского языка
("жид") с 45-го года. Исторически, как и в литовском, латышском,
польском, венгерском языках, "жыд" - еврей. В белорусском языке
также есть и синонимы этого слова ("габрэй", "гэбрай", а после
1945-го года более "руссофицированное" слово "яўрэй"). Так чтобы
никого не оскорбить, знайте, что это слово в литературном
белорусском языке не несет оскорбления.
"Жыды"
Янка Купала
Жыды! "Хрыстапрадаўцы i прыблуды"!
О, слава вам, ўсебеларускiя Жыды!
Я веру вам, хоць чорнай гразьзю ўсюды
Плюе вам цар i раб, стары i малады.
Нявольнікi вы сёньня з намi разам
На беларускай змучанай зямлi,
Дзе чорны зьдзек, пасьвенчаны абразам,
Гняце нас разам, як зьвяр'ё, ў крутой пятлi.
Вы ўскрэсьнеце, Жыды, усьлед за Беларусяй -
Сьцяг ваш i нашая паходня будуць жыць,
Хоць наш магiльнік кветкай апрануўся,
Хоць згубны мор над намi гiбеляй імжыць!
Калi ў Гiшпаніi ўзбунтаваны людзi
З сваёй краiны выгналi вас напасьмех,
На беларускiм полi вашы грудзi
Навек знайшлi дняваньне, страву i начлег.
Шлi днi. I вас у ланцугi скавалi
Бязбожны каралi i дэспаты-цары.
Адны вас Беларусы шанавалi,
Як блiзкiх родных - да сьвятлейшае пары.
Масква й Варшава аплюлi вам iмя
I ў дзiкай чэрнi ненавiсьць збудзiлi к вам,
А Беларусь пад крыльлямi сваiмi
Вас грэла й вашым нянькаю была дзяцям.
Пасьля, Жыды, вы зрэклiся народу,
Якi вам шчыра даў багацьце i прыпын;
Пайшлi прыдбаць сабе вы чэсьць, выгоду
Да сiльных тых, хто даў вам вiсельню i чын!
Раскiданыя гiбнуць па ўсiм сьвеце,
Вы Мэсыi чакаеце, яшчэ, Жыды, -
Тэй Мэсыi ждуць Беларусi дзецi
I з вамi пойдуць, як вы з намi, усе тады.
Ваш ясны сьветач там, дзе Палестына,
Наш ясны сьветач - Мацi-Беларусь адна;
Спадзе ланцуг ваш у сьляпым загiну,
Спадзе ланцуг наш i зазьяе ўсiм вясна!
Цяпер за вамi слова ў буру гэту:
Пайсьцi цi не з народам нашым да сьвятла?
Пара, Жыды, паны ўсёга сьвету
Сплацiцi доўг, якi вам Беларусь дала!
1919 г.
[показать]