Настроение сейчас - tired
Патрапіў на Басовішча. Асноўныя ўражаньні:
1. зьменліва дрэннае надвор'е - ушчэнт прамоклі падчас шпацыру - я ўсёткі ведаю як добра ставіць намёт - высахлі й не захварэлі.
2. нейкая няякасная арганізацыя - ад'ехалі на паўтары гадзіны пазьней - НРМ пасьпеў згуляць толькі недзе 7 песень (з 22 запланаваных) , бо з-за затрымак часу іншымі ўдзельнікамі пачалі граць толькі ў 3.00 замест 2.00(здаецца гэта ўсё, што закранула мяне - можа й не такая й дрэнная падрыхтоўка?%) іншых музычных уражаньняў чамусьці няма...
3. killer bar - месца дзе можна адчуць сабе амаль сваім сярод музыкаў - пасядзелі-папілі-пагутарылі з прадстаўнікамі некалькіх бел. гуртоў taxi, Б:Н:, сонцаварот, imprudence, iq48 - ох і цяжкая гэта работа - рок-музыкі%))
ну й вельмі дагледжаны вёска-гарадок - Гродек - куды там нашым вёскам і "дзярэўням"...
вось такі ўікэнд...
[460x832]