• Авторизация


факты 08-05-2005 16:28 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Наконт перайменаваньняў.
http://president.gov.by/rus/president/news/archive/may2005/1-8/#n0700505-7

Машэраў -- сам адзін з пераможцаў, у гонар якіх пераймяноўваецца праспэкт. Стварыў падпольную арганізацыю, у партызанах быў камандзірам атрада, камісарам брыгады. Героем Савецкага Саюза стаў у 1944 годзе. На пасадзе першага сакратара ЦК КПБ апекаваўся будаўніцтвам Паркавай магістралі; калі загінуў, то яна і стала праспэктам Машэрава.


Мікалай Дрозд (падпольная мянушка -- Дзядзя Вася) -- падпольшчык, рабочы лямцавай фабрыкі "Чырвоны Кастрычнік". Хаваў у сваёй кватэры зброю і лекі, ягоныя жонка і дзьве дачкі былі партызанскімі сувязнымі. Удзельнічаў у замаху на Вільгельма Кубэ. У верасьні 1943 г. немцы арыштавалі самога, жонку і адну з дачок, катавалі і забілі ў Трасьцянцы. Жыў на Заслаўскай, 33 -- таго дома цяпер няма. Калі там праклалі новую вуліцу, то назвалі ягоным імем.


Іван Варвашэня -- таксама падпольшчык, потым партызанскі камісар на Случчыне. У адрозьненьне ад Дразда, дажыў на партыйных пасадах да 1957 г., пахаваны на Вайсковых могілках. Вуліца ягонага імя -- паблізу.


Старабарысаўскі тракт - адна з нешматлікіх вуліц, якія захавалі даваенную і нават дарэвалюцыйную назву. Пераносіць гэтую назву на іншую вуліцу няма сэнсу. То і ня будуць.


Вуліца Іерусалімская атрымала сваю назву зусім нядаўна, калі сьвяткавалася 3000-годзьдзе Іерусаліму, раней гэта быў адрэзак вул. Дразда. Паблізу -- абедзьве менскія сынагогі, на Даўмана і на Крапоткіна. Здаецца, ніводнага дома з адрасам на гэтай вуліцы няма; каб відно было, як яна завецца, з боку вул. Варвашэні паставілі адмысловы знак.


Спасылаюцца на ініцыятыву вэтэранскіх арганізацыяў. Хто чуў пра такую ініцыятыву? Што за арганізацыі, калі і з якой ініцыятывай яны выступалі? Можна паверыць, што прасілі нешта неяк ушанаваць. Немагчыма паверыць, каб прасілі перайменаваць праспэкт Машэрава.


У жыхароў адпаведных вуліц не пыталіся, вядома. Як жыхар перайменаванага праспэкта кажу гэта з пэўнасьцю.


Зянон Пазьняк (яшчэ за талакоўскім часам, да сваёй палітычнай кар'еры) распавядаў, што Паркавая магістраль // праспэкт Машэрава ўпершыню зьявілася на менскім генплане, запраектаваным немцамі ў вайну. Асноўныя ідэі гэтага генплану, казаў З.П., пасьля вайны праводзіліся ў жыцьцё бальшавікамі. Калі так, -- іронія сітуацыі яшчэ большая.

UPD: як нагадвае vadim_i_z, партызанскі парад 1944 г. адбыўся не "ў раёне плошчы Незалежнасьці", а на Чырвонаармейскай, дзе быў іпадром -- далекавата.

(C) miram http://www.livejournal.com/users/miram/374903.html

LI 3.9.25
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (8):
gantsevich 08-05-2005-23:41 удалить
буду лапидарен: это 3,14сец
зы почитал твой пост на онлайнере
Праспэкт пераможцаў - мне гэты назоў не падабаецца... Праспэкт Незалежнасьці ок, але я думаю, што Праспэкт Свабоды лепш... гэта будзе пасьля белай ревалюцыі.
Ерусалімская мусіць застацца. Машэрава абавязкова... Дразды і іншыя таксама. Мне гэтая ідэя не падабаецца, бо народ напэўна супраць.
Нічо, вось апасьля ревалюцыйных падзеяў я думаю, што новы ўрад скасуе гэтае неабгрунтаванае рашэньне... калі добрасумленныя людзі ўсё-такі прыйдуць да ўлады.
Ведаеш што раней плянавалі назваць будучую станцыю мэтрапалітэну "Ракаўская"... але пасьля таго, як ананімная асоба напісала ліст мэру Менску Міхаілу Паўлаву, Менгарвыканкам прыняў адпаведнае рашэньне і зьмяніў назву на "Спартовая". Менавіта таму праз чатыры месяцы ў Менску адчыніцца станцыя с такім назовам... жах... дзіцячы сад, слова гонару...
Ракаўскае - гэта сымбалічна, бо гэта гісторыя Беларусі. А як спорт упісваецца ў гісторыю беларускай дзяржавы? хіба што пасьля 94 году....
Stolik 09-05-2005-00:59 удалить
так і абгрунтаваньне благасьці было ў тым, што Ракаўская нагадвае хваробу "рак"...
чаму тады магілёўскую не перайменавалі - гэта ж магіла!..

LI 3.9.25
Stolik, Так, менавіта з-за раку... да чаго ўлады дайшлі!!....
KiriLLka 10-05-2005-01:38 удалить
Исходное сообщение Stolik
так і абгрунтаваньне благасьці было ў тым, што Ракаўская нагадвае хваробу "рак"...
чаму тады магілёўскую не перайменавалі - гэта ж магіла!..

LI 3.9.25

Моя дивчина предложила переименовать город Раков в город Спорт.
gantsevich 10-05-2005-08:46 удалить
я немножко пооффтоплю, но хозяином вот этого мыла sokall2002@yahoo.com является аркадий мар (ну вы знаете :)) так что не ленитесь и найдите пару ужасных рассылок для него и спамерам подкиньте (эт его рабочее мыло, так что забиваем вместе)
gantsevich, Да, Ганцевич, это оффтоп, но ничё... я интервью с Батькой прочёл и мне дурно стало. Этот Аркадий Мар так Луке жопу лизал те два часа... надо ему за это отомстить. :)


Комментарии (8): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник факты | Stolik - Stolik Толіка | Лента друзей Stolik / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»