ПРАМАЯ БЕЛАРУСКАЯ СУВЯЗЬ. МАНІФЕСТ №1.
1. Гэты Маніфест дзейсны ў кожным пункце Зямлі.
2. Я магу звярнуцца да любога чалавека ці людзей, якія падтрымліваюць
гэты Маніфест, у якім бы месцы яны не знаходзіліся, непасрэдна
альбо праз тэхнічныя сродкі. Я магу задаць любое пытанне,
згодна з абставінамі, не маючы намеру прынесці шкоду ці ўмяшацца
ў прыватныя справы [напрыклад, дзе знайсці прытулак (часовы
ці пастаянны), працу ці месца вучобы ў адпаведным населеным пункце,
запытаць тэхнічную ці арганізацыйную інфармацыю і г.д.]. Задаючы
пытанне, я аўтаматычна сведчу аб сваёй згодзе з гэтым Маніфестам.
3. Я з разуменнем пастаўлюся да кожнага пытання, заданага мне
ў адпаведнасці з гэтым Маніфестам, і абавязкова адкажу на яго.
Калі я не буду ведаць адказ, то накірую да чалавека, які можа
яго ведаць. Пры магчымасці, я акажу больш канкрэтную дапамогу.
Дадатак. Калі Вы хачаце атрымаць карысць ад прамой сувязі і згодныя
з гэтым Маніфестам, размесціце яго на асабістай інтэрнэт-старонцы
ды/альбо іншым чынам паведаміце яго зацікаўленым людзям.
БЫЦЬ БЕЛАРУСАМ КАРЫСНА!
LI 3.9.25