Дарэчы спадар rydel23 больш дэталёва разабращся з гэтым cafepress :
"У іх восем мільёнаў РОЗНЫХ дызайнаў (сымбаляў, малюнкаў, сьцягоў, лягатыпаў) для тавараў.
У іх два мільёны ПРАДАЎЦОЎ, у тым ліку United Media, Dilbert, Get Fuzzy, Phil Collins і STARTREK.COM.
На іх уласны вэбсайт штомесяц прыходзяць шэсьць мільёнаў унікальных наведнікаў."
...
"Дарэчы, вырашыў я разабрацца, як гэтая мадэль бізнэсу працуе. Сыстэма работы там вельмі цікавая - гэтыя два мільёны зарэгістраваных рэсэлераў гэта звычайныя сайты, якія "адкрылі" сваю краму на cafepress.com (бясплатна) або інтэгравалі краму на свой уласны сайт (гэта каштуе 5 даляраў у месяц). А далей самае цікавае: кожны рэсэлер можа сам выбраць і загрузіць на іх сэрвэр любыя выявы JPEG для выкарыстаньня на любым прадукце (майцы, куфлі і пад.) Ад цябе абсалютна нічога не патрабуецца - толькі рэклямаваць "сваю" краму, выбраць тып прадукту і загрузіць малюнкі. Пра ўсё астатняе (прыём і апрацоўка аплаты, выраб і высылка тавару, адлічэньне табе працэнтаў) робіць сам cafepress.com. "