"Палітычная прасталытка Валеры Лебедзеў.
(беларуска-амэрыканская палітыка, бруд і лайно, лепей не чытайце, каб не марацца)
Лукашэнка даў вельмі пазытыўнае для яго інтэрвію нібыта рэдактару амэрыканскае газэты "Русская Амеріка". Інтэрвію было шырока раскручанае ў беларускай афіцыйнай прэсе. Журналістка
"Белорусской Деловой Газеты" Ірына Халіп стала шукаць гэтую "Русскую Амеріку". І не знайшла.
Нібыта рэдактар нібыта газэты "Русская Амеріка" Аркадзь Мар падаў на журналістку БДГ у беларускі суд - патрабуе дробязь, толькі $1000000.
Мясцовы бостанскі "журналіст" Валеры Лебедзеў выдаў аграмадны артыкул пад назваю "Белорусская оппозіція", дзе палівае брудам Халіп, "БДГ" і ўсю беларускую апазыцыю (пры чым тут яна? "БДГ" - НЕ палітычнае выданьне). У прыватнасьці выдае такі аргумэнт: "нью-йоркская газета "Русская Америка", издающаяся с 1999 года, большим тиражом, что она выходит каждую неделю, вышло уже 324 номера - это не идет ни в какое сравнение с оклахомской тезкой, которая начала выходить гораздо позже (в сети имеются номера только с 2003 г., выходит раз в месяц!)"
Адчыняем Тырнет, глядзім.
...
Заўважым, што ў архіве можна знайсьці яшчэ 1 (адзін) нумар - 324-ы, ў якім тры артыкулы, ў тым ліку з тым самым інтэрвію Лукашэнкі.
Заўважым, што дамэн rusamny.com упершыню зарэгістраваны 31 сакавіка 2005 году.
Заўважым, што паштовы адрас "паважанага выданьня" -
sokall2002@yahoo.com . Камэнтарыі патрыбныя?
Заўважым, што старонка з інфармацыей а рэдакцыі называецца Reduction.htm, што ніколі-б не зрабіў чалавек, які ведае ангельскую мову (а значыць, сайт рабілі дзесьці ў самой Беларусі ці Расеі, хуценька і "на каленцы")
Нарэшце заўважым, што ў складзе рэдкалегіі - той самы Валеры Лебедзеў.
...
Update: Правілы ЖЖ не дазваляюць публікаваць пэрсанальную інфармацыю, але яе можна лёгка знайсьці, напрыклад, на
http://phone.people.yahoo.com/. Сволач нумар раз адшукваецца як Arkadiy Mar from NY, сволач нумар два як Valeriy Lebedev from MA"
Цалкам тут
http://www.livejournal.com/users/syarzhuk/307464.html
LI 3.9.25