• Авторизация


Альгерд Бахарэвіч 22-03-2005 01:13 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Вось жа. Аказваецца беларуская літаратура не зьмерла яшчэ... %)
Гюнтэр нават сеў у тралейбусе і некалькі прыпынкаў чытаў дрогкага Борхерта. Потым здарылася немінучае: у раёне рынку тралейбус запоўнілі розныя саракагадовыя бабулькі, а разам зь імі пах той своеасаблівай чысьціні, якую звычайны дождж здольны ператварыць у адзін з самых мярзотных водараў на сьвеце. Адна зь іх вісела па-над Гюнтэрам, нібы чытаючы ягоную кнігу — і ўстаць, саступіць мейсца не было аніякае магчымасьці, хіба што лезьці кабеце пад спадніцу...

— Парэнь, уступі места старухе,— закінула пробны камень адна з кабетаў, і бачачы, што ён ня з моцных транспартным духам, пачала:

— Сядзіт студзент, кнішку чытаіт. А ў мяне на нагах тромбы, астма і сэрца бальноя. Я панімаю, умны, у мяне ў самой сын у учылішчэ, дык он нікагда дажа ў тралейбусе ня сядзіт, ні то што этат, этаму хоць кол на галаве чашы... патаму што саўсем народ счарсьцвеў...

Слова «народ» — пароль у гэтай краіне, і аднекуль з чалавечай жыжкі панеслася:

— Сами же молодых учим, воспитываем, как мы, так и они...

— Лень жопу атарваць, іньцілігент...

— Раньша дабрэй маладзёш была, панятлівей...


Чытаць спачатку :

http://kamunikat.net.iig.pl/www/czasopisy/kalossie/09/09_bacharevicz.htm

LI 3.9.25
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (3):
petit 22-03-2005-01:31 удалить
Даааа реалистично. Здорово.

Интересно, в школьной программе белорусской литературы хоть что-нить изменилось?
25-03-2005-04:53 удалить
столик, спасибо большое за ссылку! понравилось!

диван купили? :)
Stolik 26-03-2005-00:40 удалить
Сёньня набыў дзьве яго папяровых кніжкі, аказваецца, што гэта адно з апавяданьняў яго дэбютнага збора апавяданьняў - "Практычны дапаможнік па руйнаваньню гарадоў" (2002), наклад 500 асобнікаў :( . + "Натуральная афарбоўка" (2003), наклад 200 асбонікаў%(
В колонках играет: Zet - Ajczyna

LI 3.9.25


Комментарии (3): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Альгерд Бахарэвіч | Stolik - Stolik Толіка | Лента друзей Stolik / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»