• Авторизация


«Празнасьць» 25-02-2005 22:34 к комментариям - к полной версии - понравилось!


«Празнасьць» — гэта чужая лексычная адзінка і чужая мэнтальная якасьць.

«Празнасьць» да непазнавальнасьці перакошвае твары тваіх менскіх аднагодкаў, калі пачынаеш сьпяваць песьні на тваёй мове (якую яны абзываюць проста «мовай») у іх бадзёрай кампаніі. «Празнасьць» палохае, прымушае выпускаць кіпцюры і насупліваць бровы, прымушае сварыцца з «празнымі» і паказваць сваю нікому не патрэбную неабыякавасьць.

«Празнасьць» — гэта калі няма за каго і за што змагацца, няма каго берагчы і што цаніць, гэта калі няма нічога, апроч жаданьня працаваць «на офісе», неістотна чыім, няважна для чаго і на каго.

«Празнасьць» — гэта значыць, што нічога вышэйшага за быт і адзінае сёньняшняе вымярэньне не засталося. «Празнасьць» — гэта сыгнал SOS, гэта значыць, што ў дзень, калі сьпяюць нам званы пра народнае абуджэньне, абуджацца ня будзе каму.

«Празнасьць» — гэта новы стыль жыцьця беларускае моладзі.

http://www.nn.by/?theme=slovy&article=2005022402
В колонках играет: Neuro Dubel - Zabi amierykanca

LI 3.9.25
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote


Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник «Празнасьць» | Stolik - Stolik Толіка | Лента друзей Stolik / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»