Наведаўшы два канцэрты меньш чым за тыдзень і пачуўшы паўтузіна сучасных беларускіх рок гуртоў магу казаць, што Н.Р.М. - былі і засталіся сапраўднымі рок-каралямі Беларусі.
Зараз я ведаю, што такое сапраўдны рок канцэрт. (а ні чыж у к/з менск, ні Бі-2 ля палацу спорту, ні Роберт Плант на Трактары - мяне так не ўражвалі, ні сідзячы тузін гітоў саркафаге ...)
Трэба спадзявацца, што гэта ўсё ж быў не апошні іх афіцыйны канцэрт ў Менску, і рыхтавацца, каб наведаць Басовішча - таксама ўпершыню.
А Вольскі - лепшы - і ў Крамбамбуле і ў НРМ і ў Zet (як я яго не пазнаў пад маскай? І паверыў сьцёбу пра гісторыю гурта і паўночна амерыканьскі тур ў інтэвью?%)
Ну а наконт канцэрту. Спачатку было трохі няёмка ад таго, што гадоў на пяць, а то і больш старэйшы за сярэдні ўзрост наведвальнікаў . Але позіркі на другі паверх гэта справілі (там былі і на 20 гадоў старэй%), а поўная заля (здаецца 600 мейсц) і выдатная музыка з яшчэ лепшымі тэкстамі вымусілі забыць усё астаняе. Трохі адцягвала ўвагу ня вельмі асьцярожнае каўбасеньне моладзі ў цэнтру, аднак, знайшоўшы сабе мейсца паміж імі і проста слухаючымі, можна было не хвалявацца, а плюшчыцца дый кайфаваць. Шчыра шкадую, што не наведваў іх канцэрты раней%(( І спадзяюся, што прыйдзе час, калі яны аб'яднают краіну на нашай плошчы Незалежнасьці...
LI 3.9.25