• Авторизация


Дзень Памяранцавага (пасьля цэнзуры Зялёнага) Дрэва 19-02-2005 23:37 к комментариям - к полной версии - понравилось!


Учора наведаў канцэрт беларускіх музыкаў.
Вельмі ўразіла сапраўды мяккая беларуская гаворка лідэра Zet. Іх жа тэксты. Як яны самі казалі пра адное і тое ж (пра Беларусь, накшталт "...учора глядзеў БТ, марыў аб пісталеце ТТ" і характэрны жэст), аднак вельмі натхнена. Калі б яшчэ іх музыка была трохі лягчэй. Але ж маскі абавязваюць - як і ў масачнага Slipknota наколькі я разбіраюсь (deatch, trash) аднак з скрыпачом і дзьвумя трубачамі - нейкім беларускім гучаньнем....

Indiga - усё так жа файна. А на сцэне яна сабе паводзіць значна цікавей і вельмі аддана. Я б сказаў прафейсійна.

IQ48 - прэзентавалі свой альбом "Вар'яты" - хутка набуду. Лепш за ўсё атрымліваецца дуэтам - і з Памідоравым(Выйсьце), і з Вольскім (Кумба)

Tarpaсh і Зьмяя (здаецца так - яны не ідэнтыфікавалі самі сабе) - спадабалася (асабліва Радыяцыя), але ж меньш...
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (2):
Я чуў пра гэты канцэрт. Я выпісваю "Нашу Ніву", дык гэтымі днямі чытаў рэцэнзію на дыск IQ48 "Вар'яты"... газэта дала 8 балаў зь 10. Супэр, мне таксама трэба гэты дыск набыць неўзабаве, бо дзьве песьні з Тузіна ўжо ёсьць! Першы дыск Zet "З Новым Годам" у мяне ёсьць, новы таксама трэба набыць!!! Спадзяюся, што калі буду ў Беларусі я іх знайду. Думаю, што ў "Падземцы, "ГУМе",
"Містэрыі Гуку" і пераходзе ў мэтро "Кастрычніцкая"/"Купалаўская" ўсё знайду, калі не, тады давядзецца тэлефанаваць БМА Груп прадусару Віталю Супрановічу, каб дыскі купіць асабіста ў яго. А мабыць па любому давядзецца гэта рабіць, бо ў яго прадаюцца майкі з нацыянальнай сымболікаю РБ (бел-чырвона-белы сьцяг ды йншае)!

Дарэчы, канцэрт N.R.M. адбудзецца 22-га лютага! Ты пойдзеш?
Stolik 24-02-2005-01:40 удалить
Ну ўсё гэта таксама прадаецца ў Управе БНФ на Красной-Варвашені (ніколі не быў але ведаю).

А Н.Р.М. наведаў. Вельмі шкадую, што не рабіў гэтага ніколі дагэтуль %((((

LI 3.9.25


Комментарии (2): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник Дзень Памяранцавага (пасьля цэнзуры Зялёнага) Дрэва | Stolik - Stolik Толіка | Лента друзей Stolik / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»