Мэнэджэр па маркетынгу кампаніі "Samsung" у Беларусі Алена Ранцэвіч што да выкарыстаньня беларускай мовы ў рэкляме сваіх мабільных тэлефонаў сказала ў інтэрвію БелаПАН: "Можна сказаць, што ў нашай краіне беларуская мова больш элітарная, чым расейская. Валоданьне гэтай мовай зьяўляецца прадметам раскошы і гонару, як і валоданьне мабільным тэлефонам «Самсунг». Беларускі спажывец адчувае, што зьвяртаюцца менавіта да яго. Апрача таго, беларуская мова адрозьнівае нас ад канкурэнтаў, гучыць яскрава, прыметна, хоць нярэдка выклікае дваістае стаўленьне".
LI 3.9.25