Хіба магчыма за крадзёж мільёнаў даляраў Жураўковай (з тузінам сведкаў і ўсёй краінай пацярпелых) і недаказанае злоўжыванне некалькіх кампутараў Марынічам (заснаваны на тэлефоннам запісы без аніякіх пацярпелых) патрабаваць адзіны тэрмін пакарання???
"Чатыры гады зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці запатрабаваў дзяржаўны абвінаваўца для Галіны Жураўковай
На судовым працэсе над былой кіраўніцай справаў прэзыдэнта Галінай Жураўковай і яе суўдзельнікамі з прадпрыемства “Белая Русь” пачаліся судовыя спрэчкі. Дзяржаўны абвінаваўца запатрабаваў ад суду пакараць Галіну Жураўкову 4 гадамі зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.
Суўдзельнікаў Жураўковай пракурор запатрабаваў пакараць 4–5 гадамі зьняволеньня таксама з канфіскацыяй маёмасьці. Судовыя спрэчкі працягнуцца 5 студзеня 2005 году.
Былая кіраўніца справаў прэзыдэнта Галіна Жураўкова абвінавачваецца ў крадзяжы маёмасьці ў асабліва буйных памерах праз службовыя злоўжываньні ў складзе групоўкі. Санкцыя паводле гэтага артыкулу прадугледжвае ад 8 да 15 гадоў зьняволеньня. Паводле сьледзтва, Галіна Жураўкова скрала больш за 1 мільён даляраў.(с) Алег Грузьдзіловіч, Менск"
http://www.svaboda.org/articlesfeatures/economics/...bd-4149-b7e0-caeb8dc760ec.html
В колонках играет:
garadzkija - Tak ci nie
LI 3.9.25