• Авторизация


пакуль не забыў 27-03-2006 13:28 к комментариям - к полной версии - понравилось!


1. Не другой Нямізе!
Пачалося ўсё з даўкі каля Цэнтральнага (быў ля апошняй літары "й"). Можа й прарваліся б на плошчу(а сэнс?), але адразу, пакуль толькі худзенькае ачапленьне з боку плошчы было, не ціснулі. Пачалі ж толькі тады, калі натоўп чорных без шлемаў прыбёг, а там яшчэ й сотня ў шлемах падскочыла. Тады ўжо адзінае жаданьне было - выйсьці не "запакаваным". Хоць маральна ўжо падрыхтаваўся - бо надта нязручнае месца і ў нейкі момант падалося, што з усіх бакоў адрэзалі... але выбраліся.
Шкада было жанчын і дзяўчат, якія патрапілі ў самы вір... адна дык упала й падалося ўсё - затапталі, добра, што абышлося... Хаця й сам тады ледзь не паваліўся... рукі потым добра калацілісь, прыгадвая парады мітынгоўцам ад .
2. Вясёлы Рыгорыч.
Пакуль ішлі да парку я.купалы цалкам супакоіўся. Ды й шматкіламетровы ланцуг Людзей ня мог не ўзьняць настрой. Прамовы, сьцягі ды сотні добразычлівых людзей (ну й купкі кэдэбэшнікаў з правакатарамі) нагадвалі вечары на пляцы Каліноўскага (ці лепей Стары рынак/Новае месца ?).

3. Акрэсьцінскі шлях.
Цалкам запрашэньня ня чуў, але думка безумоўна слушная была. Вось толькі ня трэба было казаць "мы ідзем іх вызваляць". гэта павінна было быць сымбалічным шэсьцем, якое зьвярнула бы большую увагу да лёсаў сотняў людзей, што зараз там.
Шанцаў та ўзяць штурмам хоць якую турму ў бяззбройных людзей усё роўна - "нуль", але ўлада спужалася бішкекскага сэнару...
Ды й выправіць усё можна было - збочыць, як толькі пабачылі гэтую перакрытую пастку пад мостам, на вул. К.Цэткін (направа на крузе ля музкамедыі) і неяк там абыйсьці (магчыма па Р.Люксембург) - ці вярнуцца сабе да Стэлы і нямігі, калі б і там таксама перакрылі. Няхай бы пабегалі за намі. Для гэтага трэба было б, каб нехта наперад йшоў ці ехаў ды даваў інфу своечасова... гэткая мабільная інфармацыйная група. Ці мабілы з інэтам і ўсім горадам "асьведаміціляў"...

Быў момант, калі падалося - нас шмат, куды яны дзенуцца - прапусьцяць:

але калі ззаду на людзей паехала ментоўская машына ды сагнала большасьць на ходнікі надзеі зьніклі.

Можна было б паспрабаваць усім (хаця ўсім месца напэўна не хапіла б) залезьці на ўзгорак, калі яны на нас пайшлі - такі сабе цар гары атрымаўся б, нават з шанцамі перамагчы іх - такіх нязграбных - быў бы . Я так і зрабіў - таму шэрагі прайшлі пад і нада мной.


...падыходзіў да мужчыны, які афіцыйна пакуль жывы, але які, са словаў знаёмага доктару, усё ж памёр (хоць і вельмі хочацца, каб гэта было дэзай). Нават пасьля выбухаў неяк ня верылася, што гэта ўсё насамрэч - казалася гэта ўсё сухарэнкаўскія пацукі й выбухоўкі... але ж дручок-дэмакратызатар не сфальсыфікуеш...
Калі ж пад мастом сфармавалі другі шэраг "чорных з жоўтым надпісам" і яны пайшлі дабіваць тых, хто як і я патрапіў паміж шэрагамі (кадры зьбіцьця мужчыны, які бараніў сваю жонку як раз тады засьнялі), стала страшна. Бо бачыў, як зялёныя скідвалі і кацілася з гары яшчэ першая партыя гледачоў... але выбраўся.

Карацей сілай іх ня возьмеш. Трэба колькасьцю, а важней розумам і арганізаванасьцю, з апошнім як раз найвялікшыя праблемы - дзе ж знойдзеш больш аргізаваную групу людзей, чым армія...

Але ўсё ж такі мы пераможам, бо іначай быць проста ня можа - усе набываем друкаркі ды пачынаем інфармацыйную вайну. вось ужо тут ім іхняя арганізаванасьць не дапаможнік.
з.ы. хто падкажа, куды відэа выкласьці на халяву?

Upd: Маё відэа падзеяў:
http://rapidshare.de/files/16532385/060325.avi.html
вверх^ к полной версии понравилось! в evernote
Комментарии (8):
Шаноуны stolik, вялiкi дзякуй Вам за iнфармацыю - яе так не хапае ... таксама як i арганiзаванасцi ( тут я далучаюся да вашага погляду). Гэта адчувалася i у парку у час мiтынгу, нягледзячы на настрой, пытанне " а што далей?" мауклiва прысутнiчала.
Навошта вырашалi пайсцi да Акрэсцiн? Ратаваць? Мiтынгаваць? Гэтая бойка ... якi жах! Не, гэта не сродкi ( асаблiва у краiне, дзе кожны чацвёрты тым цi iншым бокам звязаны з армiяй), не хапае агульнай палiтычнай адукаванасцi - няма нiводнага афiцыйнага дакумента аб тым што адбываецца. Нас парауноуваюць з студэнтамi у Парыжы ... Алеж , на мой погляд, барацьба за свае права у дэмакратычнай стране i барацьба супрац дыктатуры - гэта не тое самае i сродкi павiны быць рознымi...
Small_Witch666 01-04-2006-16:34 удалить
весьма оригинальный белорусский язык.не всё поняла,но дочитала до конца
_Олеся_ 03-04-2006-23:41 удалить
На сайте Милинкевича объявлена акция по сбору информации о разгоне митинга в Минске. Просят откликнуться.
http://by.milinkevich.org/data/ic_1/91176/
Думаю, тебе за фоты будут благодарны.

PS Ничего, что на ты?
PPS Ничего, что по-русски?
Yury_Tokyo1 04-04-2006-13:27 удалить
а вот еще, что откопал ;)

Я не пью и не куру,
Некрасива гавару.
З жонкай Галяй не жыву,
У магазины не хажу.
Я парламент не терплю,
С БэНээФам не дружу.
Камунистов всех побью,
Только Гитлера люблю.
Я не сильный, я не слабый,
Я не хитрый, я не храбрый,
Я не нишчый, я не бедный,
Я не злой, но очэнь врэдный.
Я не лётчык, не пажарный,
Я да ужаса бездарный.
Я тупой, як пень-калода,
Я дурненьки ад прыроды.
Я не Грыб и не Карпенка
Хто я, дети ?


Комментарии (8): вверх^

Вы сейчас не можете прокомментировать это сообщение.

Дневник пакуль не забыў | Stolik - Stolik Толіка | Лента друзей Stolik / Полная версия Добавить в друзья Страницы: раньше»