Без заголовка
03-03-2006 12:59
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Хай варожыць гадзюшнік варожы...
З самай ранціы праца была паралізавана. Палова офіса фтыкалі ў навіновыя стужкі й дзяліліся спасылкамі на апошнія навіны.
Ранішнія падзеі шмат каго напужалі. Пара знаёмых дык дакладна сасцалі, хоць ціпа й зьбіралісь. Хаця зразумела я й сам няўтульна сабе адчуваў (хоць і выклаў загадзя ўсе незарэгістраваныя друкаваныя матэрыялы). Аднак на плошчы ўсё прайшло. гэб'ё з камерамі трохі напружвала - але й выхад просты - падыходзіш да мудака й засланяеш сьпінай.
Добра, што знайшлі выхад з пл. свабоды - пераход па правілах дарожнага руху да палацу спорту, шкада, што перакрылі далейшы ход. Трэба яшчэ й нейкія запасныя варыянты прапрацоўваць - напрыклад, з маста прамаўляць.
Яшчэ мяркую трэба іншагароднім, якія зьбіраюцца ў менск 19 плюнуць на галасаваньне й прыехаць раней, бо сумневу ў тым, што перакроюць дарогі - няма.
добра, што ўсё скончылась учора спакойна, без розных сьнежкаў і працы "дэмакратызатарамі".
Увогуле пазытыўныя ўражаньні і ад збора і ад абвастрэньня псыхоза лукі - наробіць яшчэ памылак - абуджаецца надзея, што разам 19-га мы
... усё роўна мы пераможам
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote