суумна и адзинока...
06-12-2003 15:49
к комментариям - к полной версии
- понравилось!
Мне адзінока…Толькі не так, калі часам адчуваеш сябе зусім адной перад жорсткім светам, ці калі трапляеш сябра ці каханага чалавека…Мне проста адзінока…проста…праўда ўсе не так і проста…чаму ў мяне ўсе так да звычайнасці складана… Зараз сяжу дама перад заснежаным вакном і як ніколі хочацца адчуць гук тэлефона, піск sms-кі, гудок у дзверы…хочацца паразмауляць з кімсьці пра што-небудзь глабальнае, сусветнае, пра шчасце, смерць, каханне, Свабоду…а у адказ цішыня…і пустата…
Я толькі зараз у суботу зразумела, што мне не даспадобы гэтыя выхадныя, мне суумна…куды пайсці, куды падацца?….можа пад’ехаць да С. і пазапісваць новыя песні на кружэлькі, а можа патэлефанаваць парачке сяброу і пасядзець недзе у кавярне за водарнай гарбатай з вяршкамі і кавалачкамі смачнай піцы, размауляць ні аб чым і проста..проста адчуваць цеплыню сэрцау, а можа сустрэцца з Натай, а можа пасядзець дома на канапе, гартаючы улюбленую кніжку вершау Л. Геніюш і глядзець да сінявы у вакно, заглынаючыся у сваіх марах…Як напэуна сення увечары будзе файна у горадзе…падае белы снег, прашпект з шэрагамі ліхтарау, водбліскі у вачах прахожых, сняжынкі на вейках… ммм…адзінота
вверх^
к полной версии
понравилось!
в evernote